2015-07-03 12:32:00

Энцыкліка Францішка стала бестселерам у Францыі


Энцыкліка „Laudato si’” папы Францішка, прысвечаная ахове навакольнага асяроддзя, заняла чацвёртае месца ў спісе бестселераў у Францыі. Рэйтынг Топ-20 рыхтуе французскі філіял міжнароднага агенцтва даследаванняў рынку “GfK” і спецыялізаваны часопіс выдаўцоў “Livres Hebdo”. Энцыкліку апублікавалі сумесна выдавецтвы “Le Cerf”, “Bayard” i “Mame”, якія на працягу многіх гадоў займаюцца выданнем папскіх тэкстаў у Францыі. Яна выйшла тыражом 70 тыс. экзэмпляраў.








All the contents on this site are copyrighted ©.