2015-07-21 12:07:00

Пантыфік падтрымаў лекамі мігрантаў


Папа Францішак падтрымаў рымскі цэнтр для мігрантаў “Baobab”. Папскі элемазінарый, арцыбіскуп Конрад Краеўскі, перадаў ад яго імя найбольш запатрабаваныя ў дадзены момант лекі. Гаворка ідзе аб 50 кг медыцынскіх прэпаратаў для лячэння каросты і сотні ўпаковак антыбіётыкаў, антыалергічных сродкаў і супрацьзапаленчых і анты-грыбковых мазяў.

Лекі будуць ужывацца медыкамі, якія дзейнічаюць у рамках ініцыятывы “вулічная клініка”, што мае на мэце прыйсці з медыцынскай дапамогай туды, дзе яна патрэбна бедным і бяздомным. Гаворка ідзе як пра дзяржаўныя, так і касцёльныя цэнтры, а таксама часовыя лагеры, створаныя для мігрантаў.

Медыцынская дапамога прадастаўляецца ў рамках праекта “Салідарнасць без межаў”, ініцыятарамі якога з’яўляюцца: асацыяцыя “Салідарная медыцына” і італьянская пілігрымковая арганізацыя “UNITALSI”, якая дапамагае інвалідам, разам з кафедрай інфекцыйных захворванняў рымскага ўніверсітэта “Tor Vergata”. 








All the contents on this site are copyrighted ©.