2015-07-22 12:01:00

Ватыкан стаў цэнтрам экалагічных і сацыяльных дыскусій


Заклапочанасць Папы лёсам бедных падтрымалі ўдзельнікі двух сустрэч аб сучасным рабстве і зменах клімату, арганізаваных у Ватыкане Папскай акадэміяй навук. Тут 21-22 ліпеня 2015 г. сабраліся мэры 60 самых буйных гарадоў з розных кантынентаў. Натхненнем для дыскусій стаў заклік энцыклікі „Laudato si’” Францішка да “інтэгральнай экалогіі”, якая адносіцца да чалавека ў цэлым і да ўсіх людзей, што ўключае ў сябе заклапочанасць як зменамі клімату, выкліканымі дзейнасцю чалавека, так і новымі формамі рабства.

Пачатак пасяджэнням дало сведчанне двух мексіканскіх жанчын. Абедзьве спазналі зняволенне. Адна з іх, Карла Хасінта, трапіла ў сеткі прастытуцыі, з якіх яе пасля некалькіх гадоў вызвалілі супрацоўнікі фонду “Camino а Casa” (Дарога да дому). Яна заклікала да актывізацыі намаганняў уладаў у барацьбе з гандлем жанчынамі. Другая мексіканка, Ана Лаура Перэс, была вымушана жыць у нечалавечых умовах і рабскай працы ў фабрыцы. Ёй удалося бегчы і падаць у суд, дзякуючы падтрымцы адмысловай камісіі па барацьбе з гандлем людзьмі. 

Нарада мэраў пачалася пасля гэтых двух шакавальных сведчанняў.








All the contents on this site are copyrighted ©.