2015-07-26 12:33:00

Пантыфік даў пачатак рэгістрацыі ўдзельнікаў СДМ-2016


Зрабіўшы некалькі клікаў на электронным планшэце, папа Францішак першым зарэгістраваўся ў якасці ўдзельніка ХХХІ Сусветных дзён моладзі, якія  пройдуць у Кракаве 26-31 ліпеня 2016 г. Гэта адбылося падчас звароту Пантыфіка да вернікаў з вакна Апостальскага палацу Ватыкана пасля малітвы “Анёл Панскі”. Сваім сімвалічным жэстам Святы Айцец адкрыў рэгістрацыю удзельнікаў Сусветных дзён моладзі.

“Сёння адкрываецца рэгістрацыя на ХХХІ Сусветныя дні моладзі, якія адбудуцца ў наступным годзе ў Польшчы. Я хацеў асабіста даць пачатак рэгістрацыі і таму запісаўся, у якасці пілігрыма, з дапамогай электроннага дэвайсу. Гэтыя дні, якія пройдуць ў Год Міласэрнасці, будуць у пэўным сэнсе, Юбілеем моладзі, пакліканай разважаць над тэмай: “Шчаслівыя міласэрныя, бо яны спазнаюць міласэрнасць” (Мц 5,7). Запрашаю моладзь з усяго свету да жыцця гэтай пілігрымкай, або накіроўваючыся ў Кракаў, або прымаючы ўдзел у гэтым моманце ласкі ва ўласных супольнасцях”, - пажадаў папа Францішак.








All the contents on this site are copyrighted ©.