2015-07-26 10:45:00

Францішак нагадаў пра каштоўнасць пажылых людзей


“Умацоўваць веру праз блізкасць з Панам, які ніколі не пакідае” і з перакананасцю ў магчымасці дапамагчы сваёй мудрасцю і цёплымі жэстамі жыццю і чалавечаму росту ўласных сем’яў – такія словы папа Францішак скіраваў з нагоды Свята пажылых людзей, якое 26 ліпеня 2015 г. адзначаецца ў Іспаніі. У сваім пасланні Пантыфік выказаў падтрымку усім, “хто з любоўю клапоціцца пра пажылых, робячы свой ўнёсак у супольнае дабро грамадства”.

Свята пажылых людзей адзначаецца ў Іспаніі кожны год ва ўспамін св. Яўхіма і Ганны – дзядулі і бабулі Езуса Хрыста. Ініцыятарам яго святкавання з’яўляецца каталіцкая іспанская асацыяцыя “Edad Dorada-Mensajeros de la Paz”, якая аказвае дапамогу менавіта пажылым людзям. Мэта свята заключаецца ў тым, каб звярнуць увагу грамадства на праблемы гэтай катэгорыі грамадзян, а таксама спрыяць павазе да іх і прызнанню іх важнай ролі ў жыцці супольнасці.








All the contents on this site are copyrighted ©.