2015-08-03 15:36:00

Касцёл у Лацінскай Амерыцы губляе вернікаў


За апошнія дзесяць гадоў колькасць католікаў у Чылі знізілася на цэлых 10%. Апошнія даследаванні паказалі, што яны не сыходзяць, як лічылася раней, у пратэстанцкія супольнасці, але цалкам расстаюцца з Касцёлам. У той жа перыяд у гэтай паўднёваамерыканскай краіне было зарэгістравана значнае павелічэнне колькасці атэістаў і агностыкаў.

Калі ў 2006 г. 70% чылійцаў лічылі сябе католікамі, то ў цяперашні час – 59%. У той жа час, на 2% павялічылася колькасць пратэстантаў – сёння яны складаюць 16% насельніцтва. Дзесяць гадоў таму 12% грамадства заяўлялі, што яны не ходзяць у храм ці не звязаны з якой-небудзь рэлігіяй, цяпер гэта лічба ўзрасла амаль у два разы, да 22%.

Сітуацыя ў Чылі пацвярджае вынікі даследаванняў у іншых краінах Лацінскай Амерыкі. Яны паказваюць, што, хоць католікі тут складаюць амаль палову ўсіх хрысціян, іх становіцца ўсё менш і менш. Краіны, дзе Каталіцкі Касцёл страціў у апошнія гады найбольш вернікаў, гэта Нікарагуа (тут 25% называюць сябе “былымі католікамі”), Бразілія (20%), Венесуэла (14%).








All the contents on this site are copyrighted ©.