2015-08-11 12:02:00

Святы Айцец перадаў прадукты эмігрантам


 

Папа Францішак перадаў прадукты харчавання мігрантам, якімі апякуецца рымскае дабрачыннае аб’яднанне “Baobab” (Баабаб). Падарунак Святога Айца даставіў папскі элемазінарый арцыбіскуп Конрад Краеўскі, які на працягу апошніх некалькіх дзён, наведаў сядзібу таварыства двойчы. 

Адзін з яе валанцёраў распавёў італьянскай газеце “La Repubblica”, што элемазінарый Пантыфіка прыязджаў сам на фургоне, поўным прадуктаў. Там былі макароны, аліўкавы алей, печыва, тарталіні, рыс і малако. Арцыбіскуп Краеўскі адзначыў, што ўсе падарункі прывёз “непасрэдна ад Святога Айца”, пасля чаго ўехаў.








All the contents on this site are copyrighted ©.