2015-08-22 13:09:00

Пантыфік зноў адмовіўся ад “ватыканскага” папамабіля


Францішак будзе выкарыстоўваць падчас свайго візіту ў Злучаных Штатах “Jeep Wrangler” трансфармаваны ў папамабіль “на месцы”. Такім чынам, арганізатары чарговы раз адмовіліся ад транспартавання сродка перасоўвання з Ватыкану. Зараз аўтамабіль знаходзіцца на праверцы ў Сакрэтнай службе ЗША, якая нясе адказнасць за персанальную ахову высокіх дзяржаўных гасцей, паведаміла газета “Washington Post”. Падрабязнасці перааснашчэння пакуль не вядомыя.

Падобная стратэгія абрана не ўпершыню. Падчас нядаўняга афрыканскага візіту Францішка арганізатары таксама адмовіліся ад транспартавання папамабіля з Ватыкану, як гэта адбывалася ў мінулым, і вырашылі выкарыстоўваць яго “мясцовы” варыянт. Папа перасоўваўся падчас пілігрымкі ў пачатку ліпеня адкрытым белым “Jeep”. Гэта рашэнне пракаментаваў сам Пантыфік, які патлумачыў, што ватыканскі варыянт папамабіля, шчыльна забяспечаны куленепрабівальным шклом, адбірае ў яго магчымасць непасрэднага кантакту з людзьмі; ён адчувае сябе у ім як у “банцы ад сардзін”. 

Францішак адправіцца ў Злучаныя Штаты 22 верасня 2015 г. і прабудзе там тыдзень. Ён наведае Вашынгтон, Нью-Ёрк і Філадэльфію. Хоць галоўнай мэтай падарожжа з’яўляецца Сусветная сустрэча сем’яў, падчас яго будзе зроблены моцны грамадска-палітычны акцэнт: Пантыфік сустрэнецца з Прэзідэнтам ЗША і палітычным класам краіны, наведае штаб-кватэру ААН. Падчас усіх гэтых спатканняў ён звернецца з прамовамі. Трэба нагадаць, што паездка у ЗША адбудзецца адразу пасля візіту Папы на Кубу.








All the contents on this site are copyrighted ©.