2015-08-22 11:48:00

Ватыканскі кардынал: Афрыка абароніць сям’ю і Касцёл


Афрыка абароніць сям’ю і Касцёл, такое перакананне выказаў прэфект Кангрэгацыі Божага Культу і Дысцыпліны Сакрамэнтаў, кардынал Рабер Сара неўзабаве пасля прыбыцця 21 жніўня 2015 г. у Бенін. Ён распачаў там свой дзесяцідзённы пастырскі візіт. Асноўнай мэтай яго паездкі ў афрыканскую краіну з’яўляецца пілігрымка да марыйнага санктуарыя ў Дасэ-Зумэ.

Кожны год да дакладнай копіі гроту Маці Божай з Лурду прыбываюць туды на трохдзённыя святкаванні дзясяткі тысяч пілігрымаў з Беніна і суседніх краін. Урачыстасці пачаліся 21 жніўня і будуць доўжыцца да нядзелі 23 жніўня.

Па прыбыцці ў Бенін паходзячы з Гвінеі кардынал Сара сустрэўся з прадстаўнікамі СМІ. Ён, у прыватнасці, засяродзіў увагу да канкрэтнай місіі Касцёла на Чорным кантыненце, а таксама на кантэксце маючага адбыцца Сіноду Біскупаў. “У мяне ёсць поўная ўпэўненасць у афрыканскай культуры і афрыканскай веры. Я ўпэўнены, што Афрыка абароніць сям’ю і Касцёл”- сказаў кардынал. Ён дадаў, што гэта дзякуючы Афрыцы была выратавана Святая Сям’я з Назарэту. “Цяпер, дзякуючы Афрыцы, захаваецца чалавечая сям’я”, - сказаў госць з Ватыкана.








All the contents on this site are copyrighted ©.