2015-08-25 11:14:00

Пантыфік павіншаваў украінцаў


Папа накіраваў прывітанне да Дня Незалежнасці Украіны, які адзначаўся 24 жніўня 2015 г. Пасольства гэтай краіны пры Святым Пасадзе, а таксама Адміністрацыя прэзідэнта заявілі, што Францішак даслаў з гэтай нагоды адмысловы ліст да Пятра Парашэнкі. “У гэтай складанай сітуацыі я малюся за вашу краіну і застаюся ў духоўным адзінстве з ахвярамі, іх сем’ямі і з усімі тымі, хто пакутуе. Я падтрымліваю гэтыя намаганні, якія могуць дапамагчы ўкраінскаму народу ісці ў будучыню ў духу міра і адзінства”, - напісаў Святы Айцец. Ён таксама запэўніў, што ў сваіх малітвах просіць Божага благаслаўлення для Прэзідэнта і ўсяго народа. 

Варта адзначыць, што 23 жніўня 2015 г. у Ватыкане, падчас сустрэчы з вернікамі на малітве “Анёл Панскі”, Папа таксама згадваў Украіну. Ён заклікаў “паважаць узятыя абавязацельствы па ўвядзенні міру і вырашэнні гуманітарнай сітуацыі ў краіне”.








All the contents on this site are copyrighted ©.