2015-08-26 13:19:00

Паліцыя Нью-Ёрка падрыхтавана да візіту Францішка


Камісар паліцыі Нью-Ёрка Біл Брэтан заявіў, што яго ведамства добра падрыхтавана да мерапрыемстваў, звязаных з візітам папы Францішка. У інтэрв’ю газеце „New York Post” ён адзначыў, што “гэта Пантыфік, які хоча мець прамы кантакт з людзьмі”. Францішак вядомы і тым, што ў любы момант можа змяніць праграму, што ў выніку можа прывесці да нечаканых цяжкасцяў у арганізацыі руху. “Мы павінны быць гатовыя да гэтага”, - сказаў кіраўнік паліцыі Нью-Ёрка.

Падчас свайго візіту ў ЗША Францішак будзе знаходзіцца ў Нью-Ёрку два дні, з 24 і 25 верасня 2015 г. Тут запланавана, у прыватнасці,  св. Імша ў Медысан-Сквер-Гардэн з удзелам тысяч людзей.








All the contents on this site are copyrighted ©.