2015-08-26 10:13:00

Папа заклікаў да ўдзелу ў Дні малітвы за cтварэнне


Папа Францішак заклікаў вернікаў прыняць актыўны ўдзел у святкаванні Сусветнага дня малітвы аб ахове стварэння, які будзе адзначацца 1 верасня. “У малітоўным адзінстве з нашымі братамі праваслаўнымі і ўсімі людзьмі добрай волі, мы жадаем зрабіць уласны ўнёсак у пераадоленне экалагічнага крызісу, які перажывае чалавецтва”, - сказаў Пантыфік 26 жніўня 2015 г. падчас агульнай аўдыенцыі ў Ватыкане. 

Святы Айцец заўважыў, што ініцыятывы Сусветнага дня, на міжнародным і мясцовым узроўнях, накіраваны, перш за ўсё, на тое, каб сучасны чалавек прыняў адпаведны стыль жыцця, які адзначаецца павагай да навакольнага асяроддзя. 

Папа заклікаў рымскіх вернікаў і пілігрымаў прыняць удзел у набажэнстве ў інтэнцыі абароны стварэння, якое пройдзе вечарам 1 верасня 2015 г. у базыліцы св. Пятра.

Трэба нагадаць, што 1 верасня абвясціў Сусветным дзнём малітвы аб ахове стварэння сам папа Францішак. Ён будзе адзначацца ў Касцёле штогод. Устанаўленне гэтага дня з’яўляецца вынікам выдання, прысвечанай праблемам экалогіі і аховы навакольнага асяроддзя, энцыклікі “Laudato sì”, абнародаванай 24 мая 2015 г.








All the contents on this site are copyrighted ©.