2015-08-27 13:09:00

Зняволеныя робяць крэсла для Пантыфіка


Група зняволеных з Філадэльфіі робіць крэсла з арэхавага дрэва для папы Францішка. Яно будзе выкарыстана падчас знаходжання Пантыфіка ў ЗША ў верасні. Папа будзе сядзець на ім падчас наведання філадэльфійскай турмы Каран-Фромхолд, паведамілі амерыканскі СМІ. 

Святы Айцец наведае Злучаныя Штаты 22-28 верасня 2015 г. Праграма яго знаходжання ў гэтай краіне прадугледжвае візіты ў Філадэльфію, Вашынгтон і Нью-Ёрк. Ён пабывае, між іншым, у штаб-кватэры Арганізацыі Аб’яднаных Нацый і выступіць там з прамовай. 

У Філадэльфіі Папа будзе знаходзіцца з 26 па 27 верасня. Тут у гэты час будзе праходзіць Сусветная сустрэча сем’яў. Удзел у гэтым форуме – галоўная мэта папскага візіту ў ЗША. Згодна з праграмай, увечары 26 верасня Францішак прыме ўдзел у малітоўным чуванні, а раніцай 27 верасня – ўзначаліць заключную св. Імшу форуму. Сустрэча Святога Айца са зняволенымі запланавана таксама на 27 верасня.








All the contents on this site are copyrighted ©.