2015-08-28 14:42:00

Папа заклікае быць блізкімі да бедных сем’яў


Папа Францішак з вялікім хваляваннем сочыць за драмай тысяч людзей, сярод якіх цэлыя сем’і, вымушаных пакідаць родныя землі ў пошуку ратунку ад насілля. У сваім твіт-паведамленні скіраваным 28 жніўня 2015 г., Пантыфік заклікаў вернікаў адкрыць свае сэрцы перад тымі, хто перажывае пакуты. “Пане, дапамажы быць больш шчодрымі і блізкімі да бедных сем’яў”, - напісаў Святы Айцец.

27 жніўня каля 200 мігрантаў патанулі ў Міжземным моры спрабуючы дасягнуць берагоў Італіі, у той час як больш 70 асобаў, сярод якіх жанчыны і дзеці, задыхнуліся ў грузавым аўтамабіле і былі пакінуты на ўзбочыне аўтастрады на ўсходе Аўстрыі.








All the contents on this site are copyrighted ©.