2015-08-29 14:14:00

Кардынал Паралін: некаторыя канфлікты – як хранічныя хваробы


Неабходна адкласці дыскусіі і аб’яднаўшы сілы дапамагчы мігрантам, мяркуе кардынал Дзяржсакратар Пьетра Паралін. Сваімі думкамі аб актуальнай драматычнай сітуацыі бежанцаў бліжэйшы супрацоўнік Папы падзяліўся з журналістамі 29 жніўня 2015 г. падчас свайго візіту ў рымскую клініку “Джэмэлі”. Праблема міграцыі складаная і на яе ўплывае шмат прычын: старых і новых. Існуюць таксама і рашэнні – тыя, якія павінны быць прыняты неадкладна, і тыя, якія патрабуюць часу, падкрэсліў іерарх.

Кардынал Паралін звярнуў увагу на феномен “забыцця” пра існуючыя ў свеце канфлікты, да якіх аднёс доўгатрывалае супрацьстаянне ў Сірыі. “Яны становяцца як хранічныя хваробы, якімі ніхто не займаецца, галоўнае, каб не было асаблівых запаленняў”, - выкарыстаў смутнае параўнанне кіраўнік ватыканскай дыпламатыі.








All the contents on this site are copyrighted ©.