2015-08-31 11:36:00

Паміж Ватыканам і Кастэль-Гандольфа запусцяць цягнік


Ватыканскія музеі адкрываюць новы турыстычны маршрут: з 12 верасня 2015 г. усе жадаючыя змогуць наведаць Апостальскі палац у Кастэль-Гандольфа. Патрапіць у летнюю рэзідэнцыю Рымскіх Пантыфікаў можна будзе цягніком. Ён будзе адпраўляцца з ватыканскай чыгуначнай станцыі па суботах. 

Яшчэ раней, Францішак, які не праводзіць час летняга адпачынку па-за Ватыканам, распарадзіўся адкрыць для турыстаў папскія сады і фермы ў Кастэль-Гандольфа. Цяпер наведвальнікі змогуць здзейніць візіт таксама і ў мясцовы Апостальскі палац. Адзінае, што застаецца па-за рамкамі турыстычнага маршруту – прыватныя апартаменты Пантыфіка ў яго летняй рэзідэнцыі.

Для зручнасці турыстаў будзе ўведзены адзіны дзённы білет на наведванне Ватыканскіх музеяў і Кастэль-Гандольфа, у кошт якога ўвойдзе праезд цягніком з Ватыкана.








All the contents on this site are copyrighted ©.