2015-09-01 14:23:00

Пантыфік спачувае ахвярам урагану “Эрыка”


Папа Францішак выказаў свае спачуванні ў сувязі з гібеллю людзей і велізарнымі разбурэннямі на востраве Дамініка, у Карыбскім басейне, якія выклікаў магутны трапічны ураган. У спецыяльнай тэлеграме, скіраванай за подпісам кардынала Дзяржсакратара Пьетра Параліна, Святы Айцец запэўніў у сваёй малітве за ахвяраў прыроднага катаклізму і за ўсіх, хто задзейнічаны ў выратавальных працах. Ён даверыў памерлых Божай міласэрнасці і пажадаў надзеі і супакою сем’ям тых, хто загінуў, і ўсім пацярпелым ад катастрофы. 

Трапічны ўраган “Эрыка” абрынуўся на краіны Карыбскага басейну 29 жніўня 2015 г. Найбольшы ўрон быў нанесены астраўной дзяржаве Дамініка, дзе страцілі жыцці каля 20 чалавек. 








All the contents on this site are copyrighted ©.