2015-09-02 13:36:00

Святы Айцец заступіўся за італьянскіх рабочых


Папа Францішак заступіўся за звольненых рабочых амерыканскай прамысловай кампаніі “Smith Bits” у італьянскім мястэчку Салінэ-дэ-Вальтэра. Група са 100 былых супрацоўнікаў прадпрыемства, разам з мясцовым біскупам Альбэрта Сільвані, прыбыла на плошчу св. Пятра 2 верасня 2015 г., каб прыняць удзел у агульнай аўдыенцыі, атрымаць благаслаўленне і пачуць словы падтрымкі Святога Айца. Францішак пажадаў, каб “для цяжкой сітуацыі з занятасцю было знойдзена хуткае і справядлівае рашэнне, згодна з павагай да правоў усіх, у першую чаргу, каб зноў запаліць надзею у іх сям’ях”. У выніку скарачэння на прадпрыемстве “Smith Bits” у Салінэ-дэ-Вальтэра працы пазбавіліся 114 са 193 супрацоўнікаў.  








All the contents on this site are copyrighted ©.