2015-09-13 09:29:00

Францішак звярнуўся да каталіцкіх урачоў


Папа Францішак прывітаў удзельнікаў канферэнцыі пад назвай “Этыка і выдаткі на службе здароўю: канфлікты і саюзы паміж маральнасцю, навуковымі даследваннямі і эканамічнымі рэсурсамі”. Форум, арганізаваны Асацыяцыяй каталіцкіх урачоў Італіі, пачаўся 12 верасня 2015 г. у Верчэлі, на поўначы краіны. Яго ўдзельнікі разважаюць на тэму так званага “новага гуманізму”, які часта ставіць перад работнікамі сферы аховы здароўя складаныя выклікі і дылемы. Пасланне да ўрачоў і навукоўцаў ад імя Пантыфіка скіраваў кардынал Дзяржсакратар Пьетра Паралін.

Святы Айцец выказаў надзею, што новыя мэты, пастаўленыя ў сферы аховы здароўя, будуць надалей служыць чалавеку і развіццю медыцынскіх навук з пастаяннай спасылкай да вечных чалавечых і хрысціянскіх каштоўнасцяў. Францішак заклікаў каталіцкіх урачоў несці ў “сучасныя культуры, пазначаныя секулярызмам і рэлятывізмам, важны ўклад хрысціянскай думкі, якая адкрывае на этычнае і духоўнае вымярэнне і асвятляе праз ззянне праўды”. 








All the contents on this site are copyrighted ©.