2015-09-26 14:42:00

Папа да ірландцаў: паставіць Эўхарыстыю ў цэнтр жыцця


Папа Францішак скіраваў пасланне да ўдзельнікаў Нацыянальнага эўхарыстычнага кангрэсу, які 26 верасня 2015 г. пачаўся ў Ірландыі. Пантыфік заклікаў вернікаў умацоўваць малітоўнае жыццё, ставячы Эўхарыстыю ў цэнтр існавання хрысціянскіх супольнасцяў, дзе “праслаўленне і ўдзячнасць вядуць да абноўленай евангелізацыйнай дзейнасці і касцёльнага адзінства”.  

Двухдзённы форум праходзіць ў марыйным санктуарыі ў Ноку, у паўночнай Ірландыі. У яго праграме: малітвы, эўхарыстычныя цэлебрацыі, семінары і дыскусіі на тэму “Хрыстус, наша надзея”.

“Мерапрыемства дапаможа сабраць плёны папярэдняга Міжнароднага эўхарыстычнага кангрэсу, які праходзіў у Дубліне ў 2012 г. і падрыхтавацца да наступнага”, які пройдзе ў студзені 2016 г. у Сэбу, на Філіпінах, адзначыў біскуп Эльхіна Кэвін Доран. На яго думку, нацыянальны кангрэс стане нагодай, каб звярнуць увагу на некаторыя важныя душпастырскія выклікі ў сучасным Касцёле, асабліва якія тычацца сям’і і паклікання. У сваім пасланні да ўдзельнікаў форума папа Францішак заклікаў прыкласці намаганні, каб “будаваць усё больш справядлівы і мірны свет, выконваючы навучанне Пана Нашага Езуса Хрыста і Яго Касцёла”.








All the contents on this site are copyrighted ©.