2015-10-05 12:24:00

Кардынал Балдзісэры пра ролю жанчын на Сінодзе


Падчас першай кангрэгацыі Сінода Біскупаў на тэму сям’і 5 кастрычніка 2015 г. выступіў Генеральны сакратар Сінода, італьянскі кардынал Ларэнца Балдзісэры. Пурпурат у храналагічным парадку нагадаў пра падзеі, якія спадарожнічалі падрыхтоўцы форума і падкрэсліў важнасць тэмы сям’і, якая падчас яго абмяркоўваецца і тычыцца не толькі католікаў, але ўсяго чалавецтва. 

Кардынал Балдзісэры заклікаў удзельнікаў Сінода працаваць у еднасці і на карысць еднасці, а таксама прывітаў шматлікіх сужонкаў, якія прымаюць удзел у асамблеі ў якасці аўдытараў і экспертаў. Сярод іх, нагадаў іерарх, значную частку складаюць жанчыны, ад якіх чакаецца “асаблівы ўклад, каб Сінод мог глядзець на сям’ю жаночным пяшчотным, уважлівым і спагадлівым позіркам”.








All the contents on this site are copyrighted ©.