2015-10-06 11:10:00

“L’Osservatore Romano” пра вернасць Францішка


На вернасць папы Францішка найстаражытнейшай хрысціянскай традыцыі ў дачыненні да вучэння аб сужэнстве і сям’і і жаданне яе адаптавання да сучасных выклікаў адзначыў у сваім каментары рэдактар газеты “L’Osservatore Romano” Джавані Марыя Віян. Касцёл, які ідзе разам – гэты прынцып прагучаў у выступленні Папы на распачацце Сіноду Біскупаў. Тут, паводле Францішка, трэба задаваць пытанне пра дэпазіт веры, які з’яўляецца не музеем, а крыніцай жыцця, у якой “наталяецца смага”. Таксама і традыцыя з’яўляецца рэальнасцю не статычнай, але дынамічнай, адкрытай для будучыні.

Галоўны рэдактар ватыканскай газеты адзначыў, што сучасны медыя-кантэкст, абумоўлены прадказальнымі механізмамі, не спрыяе разуменню таго, што адбываецца ў Касцёле і на Сінодзе. І прыкладам тут можа быць нядаўняе падарожжа Пантыфіка ў ЗША, якое сустрэлася з вельмі “вузкай інтэрпрэтацыяй у сродках масавай інфармацыі”.

А менавіта ў Філадэльфіі Францішкам быў прадстаўлены ключ да прачытання працяглага разважання Каталіцкага Касцёла над рэальнасцю сям’і. Ён інтэрпрэтаваў старажытную хрысціянскую традыцыю, звяртаючыся да бягучых праблем, кажучы пра сённяшнюю адзіноту, пра любоў паміж мужчынам і жанчынай, пра сям’ю, звярнуў увагу Джавані Марыя Віян. Папа змог пераканаўча растлумачыць сітуацыю, якая стаіць перад вачыма Айцоў Сінода, не пабаяўшыся сказаць пра тысячы форм самотнасці, пра шызафрэнічны менталітэт, які кідаецца то ў бок моды, то ў бок распаўсюджаных меркаванняў тых, хто высмейвае Божы план, пра сваю “мару” пра любоў мужчыны і жанчыны, якая не з’яўляецца “антыкварыятам”. Аб такім менавіта парадку казаў Езус, калі Яго спрабавалі зняславіць фарысеі і кніжнікі, лічыць журналіст.








All the contents on this site are copyrighted ©.