2015-10-07 15:25:00

Сінод Біскупаў: малыя групы – вялікія выклікі


Удзельнікі Сіноду Біскупаў правялі 7 кастрычніка 2015 г. працуючы ў так званых “малых групах” (circoli minores), якія былі створаны па моўным прынцыпу. Іх 13 – адна на нямецкай мове, чатыры – на англійскай, па тры – на іспанскай і на французскай і дзве на італьянскай. Мадэратары і дакладчыкі “малых груп” былі абраны 6 кастрычніка. Аб гэтым паведаміў 7 кастрычніка на штодзённым “сінадальным” брыфінгу кс. Фэдэрыка Ламбардзі.

У адной з французскамоўных груп, сярод іншага, казалі пра неабходнасць герменеўтыкі бесперапыннасці вучэння Касцёла, як гэта назваў Бэнэдыкт XVI. Удзельнікі спаслаліся на выступленне кардынала Анджэла Сколы, што прагучала на ранішнім пасяджэнні 6 кастрычніка, які сказаў, што ў сужэнстве натуральнымі з’яўляюцца тыя элементы, якія таксама з’яўляюцца часткай яго сакраментальнасці. Было падкрэслена, што сужэнства і сям’я з’яўляюцца найстарэйшымі інстытутамі чалавецтва, у якіх бярэ свой пачатак ўсё. Шмат месца было нададзена абмеркаванню суб’ектнасці сям’і. Яна – не толькі аб’ект душпастырскай дзейнасці, але, перш за ўсё, суб’ект апостальства і евангелізацыі ў Касцёле і ў свеце.

У адной з італьянскамоўных груп абмеркаванне засяродзілася на двух поглядах на свет: песімістычным і аптымістычным. Было адзначана, што не можна казаць, што ў свеце ўсё дрэнна, трэба заўважыць станоўчы бок і поспехі, якія былі дасягнуты, такія, як правы чалавека і свабода веравызнання. 

Часта думкі Сінадальных Айцоў залежаць ад краіны і рэгіёну іх паходжання. Напрыклад, прадстаўнікі Цэнтральнай і Усходняй Еўропы спасылаюцца на досвед веры ў складаную эпоху камунізму, а іерархі з Афрыкі на свой кантынентальны кантэкст.








All the contents on this site are copyrighted ©.