2015-10-07 11:22:00

Існуюць планы візіту Святога Айца ў Мексіку


Папа можа здзейсніць Апостальскае падарожжа ў Мексіку ў 2016 г. Аб гэтым заявіў кіраўнік Залы Друку Святога Пасаду, кс. Фэдэрыка Ламбардзі. Праект візіту Пантыфіка ў гэту краіну “пачынае канкрэтызавацца”, сказаў ён і заўважыў, што Папа асабіста неаднойчы заяўляў аб сваім жаданні адправіцца ў Мексіку. “Існуе праект па здзяйсненні гэтага падарожжа ў наступным годзе і для яго рэалізацыі ўжо прадпрыняты канкрэтныя крокі”, - сказаў кс. Ламбардзі.

У верасні 2015 г. Святы Айцец сказаў журналістам што меў намер затрымацца ў Мексіцы на шляху ў Злучаныя Штаты і нават планаваў, што перакрочыць мяжу з ЗША ў Сьюдад-Хуарэс. Гэта жаданне не было рэалізавана, паколькі ўзнікла магчымасць візіту на Кубу. Але Францішак не заставіў планаў наведаць санктуарый Маці Божай Гвадэлупскай.








All the contents on this site are copyrighted ©.