2015-10-13 15:33:00

Сінод пра большую рэгіянальную самастойнасць


На пасяджэнні Сіноду Біскупаў ідзе ў дадзены момант складаны працэс дэтальнага разгляду працоўнага дакументу “Instrumentum Laboris”, што патрабуе шмат цярпення. Пра гэта казаў 13 кастрычніка 2015 г. на брыфінгу ў Ватыкане абат-прымас Кангрэгацыі Бэнэдыктынаў св. Адыліі айцец Ерэміас Шродэр. Ён адзначыў, што пакуль невядома, чым гэты працэс завершыцца, таму што дыскусіі на Сінодзе вельмі адкрытыя. Яго вынік будзе бачны праз паўтара тыдня, запэўніў ён.

Нямецкі законнік выказаў шкадаванне ў сувязі з тым, што калі настаяцелі мужчынскіх манаскіх супольнасцяў з’яўляюцца паўнапраўнымі ўдзельнікамі Сіноду – Сінадальнымі Айцамі, – то жаночых, толькі аўдытарамі.

Прапанова аб перанясенні рашэння некаторыя пастаральных пытанняў у Касцёле на рэгіянальны узровень, якая гучала ў некалькіх выступленнях у Зале Сінодаў, спаткала шырокую падтрымку сярод удзельнікаў асамблеі, толькі 2-3 чалавекі выказаліся супраць, адзначыў айцец Шродэр. Ён дадаў, што на дадзеным этапе прац Сінода Біскупаў яна выказвае даволі паўсюднае меркаванне, але падкрэсліў, што трэба пачакаць на вынікі галасавання па гэтай прапанове.

Сярод спраў, якіх маглі б тычыцца гэтыя “рэгіянальныя рашэнні” законнік узгадаў, напрыклад, пытанне св. Камуніі для разведзеных, якія жывуць у новых несакрамэнтальных саюзах, а таксма адносіны да гомасексуалістаў, што, паводле яго, вельмі “культурна абумоўлена”.








All the contents on this site are copyrighted ©.