2015-11-04 11:58:00

Сур’ёзная заклапочанасць адносна візіту Папы ў Афрыку


Усё больш і больш напружанай становіцца сітуацыя ў сталіцы Цэнтральнаафрыканскай Рэспублікі. Гэта выклікае сур’ёзную заклапочанасць адносна магчымасці пілігрымкі Папы ў гэту краіну. Яна запланавана на 29 і 30 лістапада 2015 г. За апошнія некалькі дзён у Бангі назіраецца эскалацыя насілля. Ёсць чарговыя смяротныя ахвяры, хутка расце колькасць бежанцаў. Падчас сустрэчы з вернікамі на “Анёл Панскі” у мінулую нядзелю Францішак заклікаў пакласці канец насіллю, пераадолець рознагалоссі і ўсталяваць мір.

Папскі заклік, гэта знак салідарнасці з народам, які падвяргаецца насіллю, перад якім ніхто яго не бароніць, сказаў Апостальскі нунцый у краіне, арцыбіскуп Франка Копала. “Гэта цяжкія дні для сталіцы. Нягледзячы на тое, што беспарадкі абмяжоўваюцца толькі да двух ці трох раёнаў сталіцы, яны правакуюць велізарную шкоду. Тысячы людзей былі вымушаны пакінуць свае дамы. Баевікі сістэматычна падпальваюць і рабуюць чарговыя гаспадаркі, што выклікае вялікія пакуты мірных жыхароў”, - апісаў сітуацыю ватыканскі дыпламат.








All the contents on this site are copyrighted ©.