2015-11-10 13:54:00

Пантыфік памаліўся з хворымі і паабедаў з беднымі


Пасля сустрэчы з прадстаўнікамі агульнаітальянскага касцёльнага кангрэсу ў фларэнтыйскай архікатэдры Санта-Марыя-Дэль-Ф’ёрэ 10 лістапада 2015 г., папа Францішак накіраваўся ў іншую базыліку – Санцісіма-Анунцыята, каб сустрэцца з хворымі і інвалідамі. Разам з імі Святы Айцец памаліўся “Анёл Панскі”, а затым прывітаў кожнага з прысутных асабіста. 

Пасля гэтага кароткага спаткання Пантыфік пешшу прайшоў да мясцовай каталіцкай сталоўцы, названай у гонар св. Францішка Асізскага. Тут ён правёў час абедзеннага перапынку ў кампаніі бедных людзей, якія рэгулярна атрымліваюць у гэтай установе гарачую ежу, а таксама духоўную і маральную падтрымку. Пасля абеду Папа адпачыў у сядзібе біскупа Фларэнцыі.








All the contents on this site are copyrighted ©.