2015-11-14 11:54:00

Папа і Святы Пасад асудзілі тэракты ў сталіцы Францыі


Святы Пасад рашуча асудзіў тэракты ў сталіцы Францыі, якія адбыліся 13 лістапада 2015 г. вечарам. Кіраўнік Залы Друку, кс. Фэдэрыка Ламбардзі апісаў іх як замах на мір усяго чалавецтва.

“Мы шакаваныя гэтымі новымі праявамі жудаснага тэрарыстычнага насілля і нянавісці і асуджаем іх разам з Папам і ўсімі, хто працуе на карысць будавання міру. Мы молімся за ахвяраў, за тых, хто быў паранены, і за ўсіх жыхароў Францыі. Гэта напад, падрываючы мір чалавецтва, які патрабуе цвёрдай рэакцыі ўсіх нас, хто супрацьстаіць распаўсюджванню смяротнай нянавісці ў любых яе формах”, - заявіў афіцыйны прадстаўнік Апостальскай Сталіцы.

Познім вечарам пятніцы 13 лістапада ў Парыжы адбылася серыя тэрактаў, у выніку якіх загінулі па меншай меры 120 чалавек. Аб’ектамі нападаў сталі шматлюдныя месцы французскай сталіцы.

Сваё шкадаванне ў сувязі з тэрактамі Святы Айцец выказаў асабіста ў тэлефонным інтэрв’ю з дырэктарам тэлеканала італьянскага епіскапату “TV2000” Лусіа Брунэлі. “Я шакаваны і засмучаны, не магу гэтага зразумець, але такія рэчы зразумець цяжка. Іх здзейснілі людзі. Таму я ў шоку, засмучаны і малюся. Выказваю сваю блізкасць умілаванаму французскаму народу, родным ахвяр. Малюся за іх усіх”, - сказаў Пантыфік і дадаў, што тэракты, гэта адзін з фрагментаў “трэцяй сусветнай вайны”. “Гэта бесчалавечна”, - падсумаваў тое, што адбылося ў Парыжы, Папа.

Святы Айцец рашуча асуддзіў тэрарыстычныя акты, здзейненыя ў сталіцы Францыі, і ў афіцыйнай тэлеграме, накіраванай 14 лістапада 2015 г, за подпісам кардынала Дзяржсакратара Пьетра Параліна на імя кардынала Андрэ Вэн-Труа, арцыбіскупа Парыжа.








All the contents on this site are copyrighted ©.