2015-11-19 11:15:00

Кардынал Паралін прыняў удзел у нарадзе па бяспецы


Важна не паддавацца страху, бо менавіта гэтага жадаюць тэрарысты, адзначыў кардынал Дзяржсакратар Пьетра Паралін пасля сустрэчы, прысвечанай бяспецы ў Рыме падчас Юбілейнага Году Міласэрнасці, у якой прыняў удзел. Нарада прайшла 18 лістапада 2015 г. у адміністрацыі італьянскай сталіцы. Бліжэйшы супрацоўнік Святога Айца адзначыў, што трэба вярнуцца да нармальнага жыцця. Гэта, на яго думку, можа быць лепшым адказам на феномен тэрарызму.

Выконваючы абавязкі мэра Рыма, камісар-прэфект Франчэска Паола Тронка адзначыў, што падзеі, які адбыліся ў Францыі абумовілі максімальную ўвагу да праблемы бяспекі ў Італіі. Рым ганарыцца магчымасцю правядзення Юбілейнага Году і гэта падзея, паводле яго слоў, будзе дасканалай з арганізацыйнага пункту гледжання. 








All the contents on this site are copyrighted ©.