2015-11-24 14:22:00

Папа прызначыў генеральнага дырэктара Ватыканскага банка


Папа Францішак прызначыў новага генеральнага дырэктара Інстытута рэлігійных спраў (Ватыканскага банка). Ім стаў 59-гадовы італьянскі спецыяліст Джанфранка Мамі, які працуе тут з 1992 г. Ён пачынаў сваю кар’еру ў якасці касіра. На працягу 23 гадоў займаў розныя пасады і таму дасканала знаёмы з усімі аспектамі дзейнасці Інстытута. З сакавіка 2015 г. ён выконваў абавязкі намесніка Генеральнага дырэктара гэтай структуры.

Рашэнне аб прызначэнні Святы Айцец абвясціў падчас спаткання з членамі Назіральнай рады Інстытута рэлігійных спраў. Пантыфік наведаў гэту структуру раніцай 24 лістапада 2015 г. Пасаду намесніка генеральнага дырэктара часова будзе займаць іншы супрацоўнік Ватыканскага банка, Джуліа Маціэці.








All the contents on this site are copyrighted ©.