2015-11-24 14:41:00

Прэфект Папскага дому пра паслясінадальны дакумент


Дакумент папы Францішка пасля Сіноду Біскупаў на тэму сям’і і сужэнства дакладна не будзе выдадзены ў гэтым годзе, сказаў арцыбіскуп Георг Генсвайн. Прэфект Папскага дому і асабісты сакратар Бэнэдыкта XVI, падчас сустрэчы-дыскусіі “Людзі ў Еўропе”, арганізаванай выдавецкай групай “Passauer Neue Presse” ў Пасау, запэўніў, што “чаканне дакумента не будзе доўжыцца занадта доўга”.
 
Арцыбіскуп Генсвайн не захацеў рабіць прагнозы адносна зместу дакумента, які традыцыйна выдаецца ў форме Апостальскай адгартацыі. “Я не прарок і не чалавек, які піша за кагосьці”, - сказаў ватыканскі іерарх і прызнаўся, што ён з цікавасцю чакае, якія пытанні з канчатковай справаздачы Сіноду Пантыфік уключыць у свой дакумент.








All the contents on this site are copyrighted ©.