2015-11-24 12:26:00

Святы Пасад давярае бяспеку пілігрымаў італьянскай паліцыі


Афіцыйны прадстаўнік Святога Пасаду выказаў упэўненасць, што італьянскія службы правапарадку і ваенныя могуць гарантаваць бяспеку ў Рыме і на плошчы св. Пятра падчас правядзення Юбілейнага Года Міласэрнасці. Кс. Фэдэрыка Ламбардзі заявіў 23 лістапада 2015 г. на спецыяльнай прэс-канферэнцыі ў Ватыкане, што Касцёл не прасіў італьянскія ўлады праводзіць нейкіх спецыяльных мерапрыемстваў у гэтым напрамку.

Прэфект Рыма Франка Габрыэлі, у сваю чаргу, сказаў, што ў горадзе ўжо прадпрыняты шырокія меры бяспекі ў сувязі з правядзеннем Святога Года, які пачынаецца 8 снежня 2015 г. і працягнецца да 20 лістапада 2016 г. Справа не ў колькасці салдат і паліцэйскіх, але ў іх сэнсоўным размяшчэнні, паведаміў кіраўнік Прэфектуры. “Тое, што бачнае, не настолькі важна. Асноўныя напрамкі дзейнасці з’яўляюцца нябачнымі, гэта выведка”, - сказаў ён і дадаў, што самым вялікім выклікам надыходзячага года стане перыяд Велікодных святаў.

Па афіцыйных дадзеных Рым чакае да 33 млн. пілігрымаў і турыстаў падчас Юбілею Міласэрнасці. 700 дадатковых вайскоўцаў павінны падтрымаць у гэты час сваіх 1300 калег. 94 пунктаў сталіцы Італіі атрымалі статус “асабліва прыступных”. Такімі лічацца: месца пражывання Папы ў Доме св. Марты, 39 дыпламатычных місій, авіякампаніі з ЗША і Ізраіля і дзевяць міжнародных школ, у тым ліку габрэйская і саудаўская. Гэта не ў апошнюю чаргу звязана з нядаўнімі падзеямі ў свеце, уключаючы тэракты ў Парыжы.








All the contents on this site are copyrighted ©.