2015-11-26 10:41:00

Кс. Ламбардзі: Папа прамаўляе да ўсёй Афрыкі


Ахова навакольнага асяроддзя і абарона стварэння былі цэнтральнымі тэмамі першай прамовы папы Францішка ў Кеніі. На думку кіраўніка Залы Друку Апостальскай Сталіцы кс. Фэдэрыка Ламбардзі, гэтыя праблемы з’яўляюцца важнымі для ўсіх народаў афрыканскага кантыненту.

“Гэта першая прамова, з якой Папа звярнуўся па прыбыцці ў Кенію, па многіх сваіх аспектах тычыцца шматлікіх афрыканскіх народаў. Сярод закранутых ім тэмаў: навакольнае асяроддзе, моладзь, адказнасць за клопат пра стварэнне, кіраванне грамадствам. Папа казаў таксама пра прымірэнне, будаванне супакою, пераўзыходзячы падзелы этнічнага, эканамічнага і рэлігійнага характару”, - нагадаў прадстаўнік Святога Пасаду.

Кс. Ламбардзі падкрэсліў важнасць звароту Пантыфіка да адказных за кіраванне прыроднымі рэсурсамі Кеніі, за развіццё грамадства. “Папа заўсёды звяртаецца з вялікай павагай, а таксама рашучасцю, даючы зразумець, што ўдзел ва ўладзе павінен быць служэннем. Неабходны служэнне і адказнасць. Гэта пасланне, якое Папа скіроўвае заўсёды да кіраўнікоў народаў, палітычных і адміністратыўных лідэраў. Афрыка – гэта кантынент, які мае надзвычайны патэнцыял, але які, аднак, сустракаецца з вялізарнымі цяжкасцямі”, - сказаў кіраўнік Залы Друку Апостальскай Сталіцы. 








All the contents on this site are copyrighted ©.