2015-12-05 12:41:00

Пантыфік пра ролю жанчын у грамадстве


Варта падкрэсліць незаменную ролю жанчын у сям’і і выхаванні дзяцей, а таксама неацэнны ўклад працуючых жанчын у пабудове больш гуманнай эканамічнай і палітычнай структуры, лічыць Святы Айцец Францішак. Гэта думка агучана ў спецыяльнай тэлеграме за подпісам кардынала Дзяржсакратара Пьетра Параліна на міжнародны семінар на тэму “Жанчыны і праца”, які 4-5 снежня 2015 г. праходзіць у Рыме.

Форум, арганізаваны Папскай рады па справах свецкіх, мае на мэце адлюстраванне прычын і наступстваў існуючых рознагалоссяў паміж патрабаваннямі сем’яў і працадаўцаў.

Папа заклікаў удзельнікаў семінара распрацаваць канкрэтныя кіруючыя прынцыпы і пазітыўныя мадэлі для гарманізацыі патрабаваннямі працоўных абавязкаў з патрабаваннямі сямейнага жыцця.

Сустрэча была арганізавана з нагоды 20-й гадавіны апублікавання св. Янам Паўлам II “Лісту да жанчын”. Папа напісаў у ім аб геніі жанчыны, дзякуючы якому жыве і развіваецца грамадства.








All the contents on this site are copyrighted ©.