2015-12-06 13:44:00

Францішак уключыць ілюмінацыю на ёлцы і яслях у Асізі


Папа 6 снежня 2015 г. вечарам уключыць ілюмінацыю на святочных ёлцы і яслях у Асізі. Ён возьме ўдзел у цырымоніі “дыстанцыйна”, дзякуючы тэлемосту, арганізаванаму Ватыканскім тэлецэнтрам. Святочнае дрэва на радзіму св. Францішка было перададзена ў дар італьянскім рэгіёнам Ламбардыя. У афармленне стаенкі была ўключана лодка, перададзеная санктуарыю італьянскай берагавой аховай. На ёй у сакавіку 2014 г. на востраў Лампедуза пераправіліся мігранты з Туніса. Мерапрыемства будзе трансліраваць ў прамым эфіры першая праграма італьянскага грамадскага тэлебачання.

Год таму папа Францішак, таксама ў рамках відэа-канферэнцыі, запаліў агні самай высокай ёлкі ў свеце, створанай з больш за тысячу святочных лямпачак на схіле пагорка ў італьянскім мястэчку Губіо. Тады Пантыфік уключыў ілюмінацыю з дапамогай электроннага планшэта. Мы хочам, каб святло Хрыста ззяла у нас. Святло ў душы, у сэрцы – прабачэнне, адсутнасць варожасці, якая з’яўляецца цемрай. Калі ў вас ёсць штосьці цёмнае ў душы, папрасіце ў Пана аб прабачэнні. Гэтая выдатная магчымасць у Божае Нараджэнне – зрабіць чыстай душу, сказаў падчас той цырымоніі Папа.

Заснавальнікам традыцыі “дыстанцыйнага” запальвання святочнай ёлкі стаў Бэнэдыкт XVI, які яшчэ ў 2011 г., таксама з дапамогай электроннага планшэту, запаліў усё тую ж ёлку ў Губіо.

Традыцыйная стаенка ў Асізі займае амаль увесь пагорак побач з верхняй базылікай св. Францішка. Яна складаецца з больш чым двух дзясяткаў фігур у натуральную велічыню. Ёлка ж упрыгожвае плошчу перад ніжняй базылікай. Менавіта пад ёй размесцілася лодка, на якой дзевяць бежанцаў дасягнулі берагоў Лампедузы.








All the contents on this site are copyrighted ©.