2015-12-11 17:15:00

Папа выдаў рэскрыпт аб новых нормах “сужэнскага працэсу”


Святы Айцец Францішак выдаў рэскрыпт, у якім нагадаў пра адмену ўсіх існуючых да гэтага часу нормаў вядзення “сужэнскага працэсу”, якія супярэчаць новым – прадстаўленым у Апостальскіх лістах “Mitis Iudex Dominus Iesus” і “Mitis et Misericors Iesus”, падпісаным 15 жніўня 2015 г. Новыя нормы адносна працэдуры прызнання несапраўднасці сужэнства ўвайшлі ў сілу з пачаткам Года Міласэрнасці, 8 снежня 2015 г. 

“Сінод Біскупаў, завершаны нядаўна, скіраваў моцны заклік да Касцёла, каб пахіліўся над сваімі самымі ўразлівымі дзецьмі, пазначанымі досведам параненай і страчанай любові, якім неабходна вярнуць давер і надзею”, - нагадаў Пантыфік.

“Нормы, якія сёння ўваходзяць у сілу, закліканы прадэманстраваць блізкасць Касцёла да параненых сем’яў, жадаючы, каб  вялікую колькасць тых, хто перажывае драму распаду сужэнства, праз касцёльныя структуры дасягнула аздараўляючае дзеянне Хрыста, з пажаданнем, каб яны праявілі сябе ў якасці новых місіянераў Божай міласэрнасці адносна іншых братоў, на карысць інстытута сям’і”, - напісаў Святы Айцец.

Рэскрыпт складаецца з двух частак. У першай Папа нагадаў пра зацвярджэнне новых нормаў кананічнага права, якія тычацца “сужэнскага працэсу” і неабходнасці іх прытрымлівання. У другой, выкладзены некаторыя заўвагі адносна працы Трыбуналу Рымскай Роты. Адзін з пунктаў новага дакумента абвязвае гэту судовую ўстанову весці “сужэнскія працэсы” згодна з прынцыпам “евангельскай бескарыслівасці”. Тым не менш, нагадваецца пра маральны абавязак вернікаў складаць ахвяру на карыць бедных.

Рэскрыпт выключае магчымасць абскарджвання рашэння Трыбуналу Рымскай Роты, пасля таго, як адзін з бакоў заключыў новае кананічнае сужэнства, за выключэннем выпадкаў прадастаўлення доказаў несправядлівасці рашэння.








All the contents on this site are copyrighted ©.