2015-12-25 12:43:00

Пантыфік скіраваў віншаванні з Божым Нараджэннем


Пасля святочнага паслання і благаслаўлення “Urbi et Orbi” 25 снежня 2015 г. папа Францішак з лоджыі ватыканскай базылікі скіраваў да вернікаў віншаванне з урачыстасцю Божага Нараджэння. “Да вас, дарагія браты і сёстры, якія прыбылі з розных частак свету на гэту плошчу, і да тых, хто ў розных краінах злучаны з дапамогай радыё, тэлебачання і іншыя сродкаў камунікацыі, скіроўваю маё самае сардэчнае віншаванне”, - сказаў Папа.

“Гэта Божае Нараджэнне ў Святы Год Міласэрнасці, таму жадаю ўсім, быць здольнымі прыняць у сваё жыццё міласэрнасць Бога, якую Езус Хрысту нам падарыў, каб былі міласэрнымі з нашымі братамі. Так мы дапаможам у пашырэнні міру. Шчаслівага Божага нараджэння”, - дадаў Святы Айцец. 








All the contents on this site are copyrighted ©.