2015-12-30 16:49:00

Падведзены вынікі ўдзелу вернікаў у папскіх мерапрыемствах


Больш за 3 210 тыс. чалавек удзельнічала ў папскіх мерапрыемствах у 2015 г., гаворыцца ў справаздачы Прэфектуры папскага дома. Статыстыка тычыцца толькі падзей, якія адбываліся ў Ватыкане: агульных і спецыяльных аўдыенцый, літургічных цэлебрацый і сустрэч на нядзельнай малітве “Анёл Панскі” і “Regina coeli”. 

Для параўнання трэба адзначыць, што ў 2014 г. са Святым Айцом сустрэліся каля 5 900 тыс. чалавек, а ў першы год яго пантыфікату – 6 600 тыс.

За адыходзячы год, найбольшая колькасць людзей наведала агульныя аўдыенцыі – 704 тыс. чалавек. У спецыяльных аўдыенцыях прынялі ўдзел амаль 409 тыс. вернікаў, у літургічных цэлебрацыях – 513 тыс., у малітвах “Анёл Панскі” і “Regina coeli” – 1,5 млн. чалавек.

Дадзеная статыстыка не ўлічвае мільёнаў людзей, якіх сустракаў Папа падчас сваіх візітаў у рымскія парафіі, паці падарожжаў па Італіі, а таксама падчас замежных падарожжаў, якія сёлета ён здзейсніў у Шры-Ланку, на Філіпіны, у Сараева, Эквадор, Балівію, Парагвай, на Кубу, у ЗША, Кенію, Уганду і Цэнтральнаафрыканскую Рэспубліку.








All the contents on this site are copyrighted ©.