2016-01-15 12:15:00

Святы Пасад арганізаваў цыркавое прадстаўленне для бедных


14 студзеня 2016 г. у Рыме прайшло дабрачыннае цыркавое прадстаўленне для бяздомных, бежанцаў і групы зняволеных. Яно было арганізавана італьянскім цыркавым калектывам “Роні Ролер” (Rony Roller Circus) у супрацоўніцтве з Апостальскай элемазінарыяй. У мерапрыемстве прынялі ўдзел каля дзвюх тысяч чалавек.

Выступленне распачалося з песні, прысвечанай Святому Айцу, у выкананні аднаго з бяздомных. Яна стала сапраўднай малітвай падзякі Пантыфіку за гэты дабрачынны жэст, які гаворыць аб жаданні Папы быць блізка да кожнага з прысутных на прадстаўленні.

Наведвальнікі мерапрыемства мелі магчымасць бясплатна атрымаць неабходную медыцынскую кансультацыю і дапамогу, якую ім аказвалі супрацоўнікі ватыканскай медыцынскай службы. Пасля цыркавой праграмы ім быў прапанаваны таксама невялікі пасілак.

Святы Айцец, звяртаючыся да работнікаў цырка падчас спецыяльнай аўдыенцыі ў 2015 г. адзначаў, што людзі, якія паказваюць цыркавыя нумары, ствараюць прыгажосць, карысную для душы. “Як моцна нам неабходная прыгажосць!”, - сцвярджаў Папа. Для найбольш бедных і патрабуючых падобныя мерапрыемствы становяцца патрымкай у змаганні з жорсткасцю і цяжкасцямі жыцця.








All the contents on this site are copyrighted ©.