2016-01-30 15:30:00

Пантыфік наведае мемарыял “Аўшвіц-Біркенаў”


У рамках свайго знаходжання на Сусветных днях моладзі, якія пройдуць у Кракаве 26-31 ліпеня 2016 г., папа Францішак наведае мемарыял “Аўшвіц-Біркенаў”, размешчаны на тэрыторыі былога нацыскага канцлагера, пацвердзіў кс. Фэдэрыка Ламбардзі. Кіраўнік Залы Друку Апостальскай Сталіцы заявіў аб гэтым падчас прэзентацыі кнігі: “Мы былі яўрэямі. Гэта была наша віна” (Eravamo erbrei. Questa era la nostra colpa) рымскага журналіста і былога вязня канцлагера “Аўшвіц-Біркенаў” Альберта Мелі. 

Кс. Ламбардзі выказаў задавальненне з таго факту, што Міжнародны дзень памяці ахвяр Халакосту адзначаўся ў Ватыкане з удзелам чалавека, які асабіста прайшоў праз нацыскі лагер смерці. Ён нагадаў аб прамовах Яна Паўла ІІ і Бэнэдыкта XVI у нацыянальным мемарыяле Халакоста “Яд ва-Шэм” у Іерусаліме і на тэрыторыі было канцлагера “Аўшвіц-Біркенаў”. 








All the contents on this site are copyrighted ©.