2016-02-03 15:11:00

Год кансэкраванага жыцця – вяртанне да вытокаў


У Касцёле наблізіўся да завяршэння Год кансэкраванага жыцця. З гэтай нагоды некалькі дзён у Ватыкане праходзіла спатканне прадстаўнікоў манаскіх кангрэгацый і таварыстваў апостальскага жыцця з усяго свету. Кардынал Жоао Браз дэ Авіз падвёў папярэднія вынікі гэтага адмысловага Года. Прэфект Кангрэгацыі па справах Інстытутаў кансэкраванага жыцця і Таварыстваў апостальскага жыцця падкрэсліў, што ён аднавіў у асобах, якія жывуць евангельскімі парадамі пачуццё падзякі да Бога за сваё пакліканне.

“Гэта быў выдатны дар, праз які мы адчулі моцнае жаданне вярнуцца да сутнасці нашага паклікання і заўважыць у кансэкраваным жыцці нябесны дар для служэння Касцёлу. Гэта вялікая справа для Касцёла, што была заўважана ўзаемадапаўняльнасць гістарычных форм, старых і новых, актуальных, якія могуць узаемна дапаўняцца, а не супрацьстаяць адна адной”, - сказаў кардынал Браз дэ Авіз. 

Іерарх нагадаў, што сёння не можна ізаляваць сябе, трэба супрацоўнічаць з іншымі, адначасова культывуючы сваю ўласную ідэнтычнасць. Менавіта таму заключныя падзеі Года кансэкраванага жыцця сабралі разам прадстаўнікоў усіх існуючых манаскіх інстытутаў, каб прыцягнуць увагу да сутнасці гэтага віду супольнасці. Папа стаў душой гэтых мерапрыемстваў, сам з’яўляючыся езуітам. Ён паказаў напрамак на аснове ўсёй традыцыі Касцёла, якая дае новае натхненне для бягучага часу, звярнуў увагу прэфект Кангрэгацыі па справах Інстытутаў кансэкраванага жыцця і Таварыстваў апостальскага жыцця.








All the contents on this site are copyrighted ©.