2016-02-04 13:38:00

Францішак наведаў некалькі ватыканскіх дыкастэрый


Раніцай 4 лютага 2016 г. папа Францішак асабіста наведаў некалькі ватыканскіх дыкастэрый, якія знаходзяцца на прылеглай да Ватыкану Віа-дэла-Канчыліяцыёнэ і сустрэўся з іх кіраўніцтвам і персаналам. Пантыфік наведаў Папскую раду па новай евангелізацыі, Папскую раду “Cor Unum” і Кангрэгацыю па справах Усходніх Касцёлаў. 

Святы Айцец не першы раз здзяйсняе падобныя візіты ў структуры Апостальскай Сталіцы, якія знаходзяцца па-за тэрыторыяй Ватыкана. У маі мінулага году ён наведаў будынак на плошчы Пія XII, якая практычна мяжуе з ватыканскай плошчай св. Пятра, дзе знаходзяцца кангрэгацыі: Каталіцкай Адукацыі, па справах Духавенства, па справах Інстытутаў кансэкраванага жыцця і Таварыстваў апостальскага жыцця, а таксама Папскі камітэт гістарычных навук. 

У чэрвені 2015 г. ён быў з візітам у іншым будынку на плошчы Пія ХІІ, у якім знаходзяцца Кангрэгацыя па справах Кананізацыі, Кангрэгацыя Божага Культу і Дысцыпліны Сакрамэнтаў і Папская рада па інтэрпрытацыі заканадаўчых тэкстаў.

Гаворка ідзе пра нефармальныя візіты, падчас якіх у Пантыфіка і супрацоўнікаў ватыканскіх дыкастэрый ёсць магчымасць жывога дыялогу і адкрытага абмену думкамі.








All the contents on this site are copyrighted ©.