2016-02-04 14:08:00

Ватыканская дыпламатыя бярэ ўдзел у форуме па Сірыі


Святы Пасад павітаў правядзенне канферэнцыі “Падтрымка Сірыі і рэгіёну”, якая пачалася 4 лютага 2016 г. у Лондане. Сірыйскі крызіс, які характарызуецца нарастаючымі чалавечымі пакутамі, патрабуе не толькі палітычнага ўрэгулявання, але і гуманітарных намаганняў доўгатэрміновага характару, сказаў, выступаючы на форуме, сакратар па адносінах Святога Пасаду з дзяржавамі, арцыбіскуп Пол Рычард Галахер. Патрэбны акцэнт на забеспячэнне адукацыі, працоўных месцаў і эканамічнага развіцця.

Не варта забывацца, што “рэальны кошт гэтага гуманітарнага крызісу вымяраецца смерцямі і пакутамі мільёнаў нашых субратоў”, падкрэсліў ватыканскі дыпламат, спачылаючыся на словы папы Францішка. На Блізкім Усходзе прысутнасць і існаванне хрысціян знаходзіцца пад сур’ёзнай пагрозай. Святы Пасад і Каталіцкі Касцёл, праз сваю сетку дабрачынных устаноў, з самага пачатку дапамагаюць пацярпелым у Сірыі і рэгіёне. Іерарх заклікаў міжнародныя арганізацыі да пашырэння фінансавання, каб дапамагчы бежанцам і прымаючым іх краінам. “Я хацеў бы даць гарантыі з боку Каталіцкага Касцёла працягваць гуманітарную дапамогу ў надыходзячым годзе”, - сказаў арцыбіскуп і звярнуў увагу на тое, што яна аказваецца ўсім, незалежна ад рэлігійнай ці этнічнай прыналежнасці.








All the contents on this site are copyrighted ©.