2016-02-06 12:22:00

Куба ганарыцца правядзеннем сустрэчы Папы і Патрыярха


“Куба мае гонар прыняць спатканне Прадстаяцеляў Каталіцкага Касцёла і Рускай Праваслаўнай Царквы і забяспечыць усе ўмовы для рэалізацыі гэтай гістарычнай сустрэчы”, - гаворыцца ў спецыяльнай заяве Міністэрства замежных спраў гэтай краіны.

Пантыфік і Патрыярх спаткаюцца ў гаванскім Міжнародным аэрапорце імя Хасэ Марці 12 лютага 2016 г. Куба была абрана ў якасці “нейтральнай тэрыторыі” для спаткання, паколькі, па-першае, Патрыярх Кірыл выказаў жаданне, каб яно не праходзіла ў Еўропе, бо менавіта з гэтым кантынентам, на яго думку, звязана цяжкая гісторыя падзелаў і канфліктаў паміж хрысціянамі, а па-другое, супалі даты візіту Патрыярха ў Лацінскую Амерыку і Папы – у Мексіку.

Трэба нагадаць, што сустрэча будзе працягвацца каля двух гадзін. Пасля яе Пантыфік і Патрыярх падпішуць сумесную шырокую сямістаронкавую дэкларацыю, якая затым будзе апублікавана. Запланавана таксама “спантаннае” выступленне кіраўнікоў Цэркваў, падчас якога яны абмяняюцца сваімі пачуццямі і ўражаннямі ад сустрэчы.








All the contents on this site are copyrighted ©.