2016-02-07 12:45:00

Пантыфік спачувае ў сувязі з землятрусам у Тайнань


“Папа быў засмучаны, даведаўшыся пра пакуты, выкліканыя жудасным землятрусам, які адбыўся ў Тайнань, у выніку чаго многія людзі загінулі і атрымалі сур’ёзныя раненні”, - гаворыцца ў тэлеграме, накіраванай ад імя Францішка за подпісам кардынала Дзяржсакратара Пьетра Параліна. Пантыфік дасылае свае “малітоўныя спачуванні” сем’ям загінулых і просіць для іх суцяшэння і сілы, моліцца за параненых і ратавальнікаў, давярае душы памерлых Божай міласэрнасці.

Ахвярамі землятрусу на востраве Тайвань сталі, паводле звестак ратавальных службаў, ужо 26 чалавек. Яшчэ 120 чалавек па-ранейшаму лічацца прапаўшымі без вестак.








All the contents on this site are copyrighted ©.