2016-02-07 13:29:00

Францішак нечакана наведаў пілігрымаў


6 лютага 2016 г. днём, Францішак нечакана з’явіўся ў базыліцы св. Пятра сярод вернікаў, якія маліліся перад рэліквіямі св. Піо з Пьетрэльчыны і св. Леапольда Мандзіча. Ён заняў месца ў лаўцы, разам з іншымі вернікамі. Папа памаліўся з імі на Ружынцы, а затым прачытаў малітву, напісаную спецыяльна да прыбыцця рэліквій у Ватыкан кардыналам Анджэла Камастры, архіпрэсбітэрам базылікі св. Пятра. Затым Францішак прывітаў вернікаў і духавенства, якія прыбылі з Сан-Джавані-Ратонда, дзе саркафаг з рэліквіямі св. айца Піо захоўваецца пастаянна.








All the contents on this site are copyrighted ©.