cацыяльныя сеткі:

RSS:

App:

Ватыканскае радыё

Голас Папы і Касцёла ў дыялогу са светам

Старонкі іншых рэдакцый:

Пантыфік \ Гаміліі

Пантыфік заклікаў капуцынаў быць людзьмі прабачэння

Пантыфік заклікаў капуцынаў быць людзьмі прабачэння - ANSA

09/02/2016 11:48

“Будзьце людзьмі прабачэння, паяднання і спакою!”, - заклікаў Францішак капуцынаў, якія сабраліся 9 лютага 2016 г. у базыліцы св. Пятра на Эўхарыстыі. Яны прыбылі ў Рым у сувязі перэгрынацыяй рэліквій сваіх субратоў – св. Піо з Пьетрэльчыны і св. Леапольда Мандзіча. 

Звяртаючыся да ўсіх спаведнікоў у свеце, Папа падкрэсліў, што вернікі прыходзяць, каб у канфесіянале атрымаць прабачэнне грахоў, а святар, нават калі не можа даць адпушчэнне, павінен пераканаць кожнага ў вернай любові Бога.

“Ваша капуцынская традыцыя, гэта традыцыя прабачэння, абдорвання прабачэннем. Менавіта сярод вас шмат вялікіх спаведнікоў, і гэта таму, што яны адчуваюць сябе грэшнікамі”, - сказаў Францішак. Ён адзначыў, што калі чалавек забываецца, што мае патрэбу ў прабачэнні, павольна забываецца і пра Бога, забываецца прасіць аб прабачэнні і дараваць іншым. Чалавек сціплы, які адчувае сябе грэшнікам, вялікі ў адпушчэнні грахоў у канфесіянале, а іншыя, якія лічаць сябе “чыстымі”, “настаўнікамі”, могуць толькі асуджаць.

Папа яшчэ раз звярнуўся да спаведнікоў і папрасіў іх ніколі не паглыбляць пакуты пенітэнта. Чалавек прыходзіць да споведзі, таму што ён жадае суцяшэння, прабачэння і спакою. Магчыма, асоба не заўсёды ў стане выказаць свае грахі, але важны сам жэст яго прысутнасці ля канфесіяналу. Святы Айцец перасцярог спаведнікоў ад празмернай цікаўнасці, якая часам бянтэжыць людзей і аддаляе іх ад сакрамэнту пакаяння і паяднання. 

Ордэн Братоў Меншых Капуцынаў (лац. Ordo Fratrum Minorum Capuccinorum) – манаскі ордэн, заснаваны ў 1525 г. як галіна францішканскага ордэна і зацверджаны ў 1528 г. папам Кліментам VII.


09/02/2016 11:48