2016-02-10 12:16:00

Пантыфік папрасіў маліцца за яго сустрэчу з Патрыярхам


Папа Францішак заклікаў вернікаў маліцца ў інтэнцыі яго сустрэчы з Патрыярхам Маскоўскім і ўсяе Русі Кірылам, якая адбудзецца 12 лютага 2016 г. на Кубе. 10 лютага 2016 г., падчас агульнай аўдыенцыі ў Ватыкане, Святы Айцец сказаў: “Паслязаўтра я пачну маё Апостальскае падарожжа ў Мексіку, але спачатку накіруюся ў Гавану, каб сустрэцца з маім дарагім братам Кірылам. Давяраю вашым малітвам як сустрэчу з Патрыярхам Кірылам, так і падарожжа ў Мексіку”, - сказаў Папа.








All the contents on this site are copyrighted ©.