2016-02-14 13:11:00

Папа: пазбягаць спакусы пяціхвіліннай хвалы


14 лютага 2016 г. папа Францішак здзейніў візіт у мексіканскі горад Экатэпек-дэ-Марэлас​ у якім узначаліў св. Імшу. Пантыфік нагадаў, што ў мінулую сераду ў Каталіцкім Касцёле пачаўся перыяд Вялікага посту – час падрыхтоўкі да святкавання вялікага свята Пасхі. Гэты перыяд, паводле слоў Святога Айца, з'яўляецца цудоўным момантам для абнаўлення радасці і надзеі, якія дазваляюць адчуць сябе ўмілаванымі дзецьмі Айца. "Гэты Айцец нас чакае, каб пазбавіць аддзення стомленасці, апатыі, недаверу і апрануць у годнасць, якую толькі сапраўдны бацька і сапраўдная маці здольныя даць сваім дзецям, у адзенне, якое ўтвараецца пяшчотнасцю і любоўю", - сказаў Папа.

Пантыфік падкрэсліў, што ў сэрцы чалавека прысутнічае глыбокае жаданне Бога – гэта мара многіх людзей на працягу гісторыі, якая засведчанна крывёю шматлікіх мучанікаў учора і сёння. 

Падчас Вялікага посту можна ўбачыць, як гэтаму жаданню заўсёды пагражае "бацька падману", той, хто імкнецца нас раздзяліць, ствараючы грамадства падзеленае і канфліктнае, грамадства выбраных і для выбраных. "Як часта мы адчуваем на сябе, ці на сваёй сям'і, на нашых сябрах ці блізкіх, боль, які ўзнікае ад неадчування прызнання той годнасці, якую носім у сабе", - сказаў Пантыфік.

Вялікі пост, гэта час, каб урэгуляваць пачуцці, адкрыць вочы на несправядлівасці, якія непасрэдна атакуюць мару і задуму Бога. Гэта час, каб сарваць маскі з трох вялікіх спакусаў: прыватызацыі дабротаў празначаных для ўсіх, пошуку прывелеяў, "пяціхвіліннай хвалы", заснаваных на адчужэнні "тых, хто з'яўляецца някім", а таксама пыхі і адчування сябе вышэй за "простых смяротных", сказаў Папа. Паводле яго слоў, гаворка ідзе пра тыя самыя тры спакусы, з якімі Езус сустракаўся ў пустыні. Яны імкнуцца знішчыць радасць і евангельскую свежасць.

"Мы выбралі Езуса, а не сатану; хочам ісці за Ім, але ведаем, што гэта нялёгка", - падкрэсліў Францішак і дадаў, што менавіта для гэтага Касцёл дае вернікам час Вялікага посту і запрашае да навяртання.








All the contents on this site are copyrighted ©.