cацыяльныя сеткі:

RSS:

Ватыканскае радыё

Голас Папы і Касцёла ў дыялогу са светам

Старонкі іншых рэдакцый:

Касцёл \ Экуменізм

На Кубе не было размовы пра візіт Папы ў Маскву

На Кубе не было размовы пра візіт Папы ў Маскву - AP

29/02/2016 15:05

Падчас двухгадзіннай размовы Францішка і Кірыла ў кубінскай сталіцы “не было гаворкі” пра візіт Папы ў Маскву, запэўніў кардынал Курт Кох, старшыня Папскай рады спрыяння хрысціянскаму адзінству. Ён адзначыў, што, паколькі ўдалося здзейніць гэту першую сустрэчу, падрыхтаваць наступныя будзе “нашмат прасцей”. Ён нагадаў, што неўзабаве пасля сустрэчы аб гэтым публічна сказаў Патрыярх Кірыл, што з’яўляецца “вельмі пазітыўным знакам”.

Сустрэчу, якая прайшла ў Гаване 12 лютага 2016 г. кардынал назваў вялікім крокам на экуменічным шляху. “Я думаю, што яна адчыніла дзверы для далейшых кантактаў у будучыні”, - сказаў кіраўнік ватыканскай дыкастэрыі ў інтэрв’ю газеце “Die Tagespost”.

Іерарх спаслаўся на крытычныя галасы з боку Украінскай Грэка-Каталіцкай Царквы адносна сумеснай Дэкларацыі. Ён запэўніў, што “і Папа, і Рымская курыя стаяць на баку ўкраінскіх грэка-католікаў” і нагадаў, што ў дакуменце, які падпісаў Патрыярх Маскоўскі, гучыць прызнанне права на існаванне Украінскай Грэка-Каталіцкай Царквы і на прадпрыманне з яе боку любых дзеянняў з мэтай задавальнення духоўных патрэб вернікаў.

Старшыня Папскай рады прызнаўся, што пакуль не вядома, хто з боку Каталіцкага Касцёла будзе назіральнікам на Усеправаслаўным Свборы, які пройдзе на востраве Крыт. “Думаю, што Патрыярх Канстантынопальскі вышле запрашэнне да Святога Айца, і ён вырашыць, хто будзе яго прадстаўляць”, - сказаў кардынал Кох.


29/02/2016 15:05